Для островецких школьников организовали экскурсию "Дорогами войны"

16:00 / 09.04.2014
Ледзь пацяплела надвор’е, як выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вырашылі адправіцца ў падарожжа. Супрацоўнікі цэнтра арганізавалі для іх экскурсію “Дарогамі вайны”, прысвечаную 70-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Першым прыпынкам падарожнікаў стала наведванне гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”. Створаны амаль дзесяць гадоў назад, ён і сёння прыцягвае жыхароў нашай краіны і турыстаў. Тут і сапраўды ёсць што паглядзець: комплекс уяўляе сабой музей пад адкрытым небам, гістарычную аснову якога складаюць ДОТы Мінскага ўмацаванага раёна. Акопы і траншэі, супрацьтанкавыя равы і бліндажы, розныя віды ваеннай тэхнікі – усё гэта прыцягнула ўвагу школьнікаў і педагогаў.
А потым школьнікі адправіліся ў Мінскі абласны краязнаўчы музей. Нягледзячы на тое, што ён носіць назву “Мінскі”, размешчаны музей у Маладзечна. 36 калекцый краязнаўчага музея налічваюць каля 77 тысяч музейных экспанатаў – пра некаторыя з іх школьнікам расказаў экскурсавод.


------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.