Фонд Островецкой библиотеки пополнился уникальным изданием

13:00 / 12.06.2013
Фонд Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўніўся ўнікальным для беларускай гісторыі і краязнаўства выданнем “Гета Ашмянскага, Свірскага, Швянчонскага паветаў: спісы вязняў”. Кнігу падрыхтаваў да выдання Дзяржаўны яўрэйскі музей імя Віленскага Гаона ( г. Вільнюс, Літва), матэрыял змешчаны на трох мовах: літоўскай, рускай, англійскай. А ўручылі ў дар бібліятэцы гэты бясцэнны фаліянт Альгердас Плукіс, журналіст-міжнароднік газеты “Обзор” (г. Вільнюс, Літва) і Пятрас Браткаўскас, кіраўнік фірмы ОО“Бравол”.

У выданні змяшчаюцца спісы вязняў гета, якія ўзяты з унікальных архіўных дакументаў, звязаных з усеагульным перапісам насельніцтва, праведзеным у Літоўскай генеральнай вобласці ў маі 1942 года. Публікуюцца звесткі, якія былі ўключаны ў лісты перапісу: год і месца нараджэння, адукацыя, спецыяльнасць і месца працы. Прадстаўлены фотаздымкі з фондаў розных музеяў, архіваў, у тым ліку і асабістых. Складзены зводныя табліцы колькасці вязняў па асобных гета, імянны ўказальнік; пералік зафіксаваных у спісах прафесій вязняў гета і назваў населеных пунктаў. Для жыхароў Астравецкага раёна тут таксама ёсць унікальныя звесткі аб яўрэйскіх гета ў Астраўцы, Быстрыцы, Гервятах, Міхалішках, Варнянах, Кемелішках.


-----------------------------------
Наталля Ачарэтава , дырэктар Астравецкай ЦБС.