Мы вас помним... Мы вами гордимся!

09:00 / 09.05.2013
Кацярына Сяргей
ВАЙНА

Як на ўсход адступалі салдаты,
Як плакалі дзеці ля спаленай хаты,
А Дняпро ўскіпаў ад бомбаў да дна –
Гэта ўсё яна – вайна…
Як поле снарадамі, мінамі ўзрыта,
Як плакала мама над сынам забітым,
І ў гэтым прычына была адна –
Гэта ўсё яна – вайна…
Якімі ж цяжкімі былі дарогі
Да светлай і радаснай Перамогі,
І была Перамога на ўсіх адна,
Перад ёй адступіла яна, вайна.
Хай помняць дарослыя, ведаюць дзеці:
Спакой, мір і шчасце патрэбны планеце.
Хай сняцца ўсім людзям спакойныя сны,
Хай болей ніколі не будзе вайны!