Дороги трех войн глазами островецких школьников

13:00 / 25.02.2013
У Гродне падведзены вынікі абласнога мегапраекта сацыяльна-значных спраў “Паклонімся вялікім тым гадам”.

Школьнікі з Астравецкага раёна з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі патрыятычных акцый і конкурсу навуковадаследчых работ “Дарогамі трох войнаў”. На гэты раз ён быў прысвечаны 200-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1812 года.
У намінацыі “Ад Нёмана да Барадзіно” лепшай стала навукова-даследчая работа міхалішкаўскіх школьніц Анастасіі Стэх і Марыі Вайнілка, якія працавалі пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Міхалішкаўскай школы І.Р. Усціменкі. Работа дзяўчат была высока ацэнена абласным журы. У выніку школьніцы атрымалі Дыплом І ступені і памятныя падарункі.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта museum.ru.