Ушанавалі памяць

14:35 / 18.05.2010

Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі прайшло шмат дабрачынных акцый і мерапрыемстваў для ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны – жывых і тых, хто застаўся ў брацкай магіле назаўсёды.


Актыўны ўдзел прынялі ва ўшанаванні памяці герояў і прадстаўнікі моладзі. Па ўсім раёне былі праведзены ўрачыстыя лінейкі, аказана дапамога ветэранам, добраўпарадкаваны магілы.
Не засталіся раўнадушнымі да подзвігу продкаў і вучні 11 “Г” класа, члены райкама БРСМ. Рабяты вырашылі прывесці ў належны выгляд помнік М. Калгушкіну і І. Ушакевічу. Дапамог ім у гэтым начальнік МПМК-158 А.М. Лях – прыслаў двух работнікаў, якія спачатку атынкавалі помнік. А пасля ўжо гімназісты яго пафарбавалі.
Такім чынам, прадстаўнікі двух пакаленняў выказалі падзяку за неўміручы подзвіг і свежае паветра без подыху вайны.


Марына МАЦКЕВІЧ.