Японская делегация посетила Островетчину

12:23 / 05.03.2017

японцы в ОстровцеУ панядзелак Астравеччыну наведала дэлегацыя з Мінска, у склад якой увайшлі  і госці з Японіі. Пачаткам іх візіту стала сустрэча са старшынёй Астравецкага райвыканкама Ігарам Яраслававічам Шалудзіным.


Не першы раз наш раён наведвае японская дэлегацыя – і я рады прывітаць вас на багатай Астравецкай зямлі, –  прывітаў шаноўных гасцей старшыня райвыканкама. – Наш  раён багаты не толькі прыродай, але і гістарычнымі помнікамі і вядомымі людзьмі, якія тут нарадзіліся ці жылі. Адзін з такіх – Іосіф Гашкевіч.

Ігар Яраслававіч расказаў аб перспектывах развіцця  Астравецкага раёна і прапанаваў гасцям некалькі накірункаў для супрацоўніцтва і інвестыцый.

Мы рады, што ваша зямля звязана з імем Іосіфа Гашкевіча, які шмат зрабіў для японскага народа, – адзначыў глава дэлегацыі Сасакі  Масаміцу. – Астравец і Хакадатэ маглі б стаць гарадамі-пабрацімамі, бо нас звязваюць культурныя сувязі і асоба  Іосіфа Гашкевіча.

японцы в ОстровцеВізіт гасцей на Астравеччыну  быў звязаны з ушанаваннем памяці  Іосіфа Гашкевіча, першага консула ў Японіі, які частку свайго жыцця правёў на Астравеччыне, размова ішла і пра стварэнне гісторыка-культурнага грамадскага аб’яднання “Гаспадар” імя Іосіфа Гашкевіча.

У 1995 годзе пры Астравецкім райвыканкаме быў  зарэгістраваны фонд імя Гашкевіча. Цяпер мы абмяркоўваеім пытанне аб стварэнні гісторыка-культурнага аб’яднання, якое будзе займацца ўшанаваннем памяці гэтага вялікага чалавека.  У гэтым  накірунку мы плануем наладзіць цесныя сувязі з Японіяй, Расіяй, Польшай і Літвой – з усімі зацікаўленымі краінамі, якім неабыякавы лёс і спадчына Іосіфа Гашкевіча, –  расказаў падчас сустрэчы старшыня аргкамітэта па стварэнні аб’яднання Мікалай Іванавіч Люцко.

У аднаўленні звестак пра Гашкевіча, захаванні яго спадчыны і пашырэнні звестак пра нашага земляка вялікую работу правёў прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс –  менавіта ён першым даказаў,  што Іосіф Гашкевіч быў беларусам. І падчас сустрэчы Адам Восіпавіч таксама выказаў некалькі прапаноў па даследаванні жыцця і спадчыны нашага земляка.

Пасля сустрэчы ў райвыканкаме госці наведалі месца, дзе ўстаноўлены бюст знакамітаму консулу,  які быў ўрачыста ўстаноўлены ў 1994 годзе.

японцы в Островце 3 З непадробнай цікавасцю японскія госці выслухалі экскурсаводаў сярэдняй школы №2, якія правялі невялікі экскурс у жыццё “белавалосага консула”, пазнаёміліся з экспазіцыяй школьнага музея і пакінулі запіс у кнізе наведвальнікаў.

Наступным пунктам іх маршрута стаў аграгарадок  Малі, дзе госці спыніліся каля памятнага знаку Іосіфу Гашкевічу, і пабывалі ў Мальскай бібліятэцы, дзе ўжо шмат гадоў працуе і папаўняецца новымі дакументамі  і звесткамі экспазіцыя, прысвечаная вядомаму консулу, які з 1867 па 1875  жыў у маёнтку Малі.

Горад Хакадатэ таксама багаты на гістарычныя помнікі, у нас цудоўна развіваецца турызм. У Астраўцы таксама ёсць, што паглядзець, але асабліва нас цікавіць усё, што звязана з імем Іосіфа Гашкевіча. І мы бачым, што звесткі пра яго зберагаюцца, –  расказаў Сасакі Масаміцу.

Апошняй кропкай вандроўкі стала месца ў Малях, дзе,  па словах Адама Восіпавіча Мальдзіса,  магла б размяшчацца сядзіба Іосіфа Гашкевіча.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.


Текст: