Островчане получили грамоты районного объединения профсоюзов "За духовное возрождение"

15:47 / 11.02.2017
войшнарович от профсоюзаШтогод у студзені ў нашай краіне Прэзідэнт уручае прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Сёлета гэтай ганаровай узнагароды, апроч іншых,  была ўдастоена Федэрацыя праф­саюзаў Беларусі за праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне грамадзян. Самым маштабным з іх  стала рэканструкцыя Кургана Славы.

–  Падчас рэканструкцыі быў за­менены газон, адрамантавана лесвіца і ўстаноўлена сучасная падсветка, –  расказаў старшыня раённага аб'яднання прафсаю­заў Расціслаў Іванавіч Бразінскі. – У аднаўленні мемарыяльнага комплекса прынялі ўдзел жыхары ўсёй нашай краіны, і гэта сведчыць аб тым, што ў нас помняць гісторыю і вялікі подзвіг нашага народа.

– Але добраўпарадкаванне яшчэ не закончана. У планах Федэрацыі прафсаюзаў  пра­весці работы па пошуку страчанай баявой тэхнікі, а потым адрэстаўраваныя экспанаты выставіць каля Кургана Славы  –  у  музеі баявой тэхнікі пад адкрытым небам. Менавіта на гэта і будзе зрасходавана значная частка атрыманай грашовай прэміі.

Яшчэ адну частку грашовай прэміі было вырашана накіраваць у раённыя аб'яднанні прафсаюзаў. Падчас правядзення на Астравеччыне мерапрыемства па ўшанаванні маладых спецыялістаў іх увазе быў прадстаўлены невялікі відэаролік, які датычыўся дзей­насці Федэрацыі прафсаю­заў Бе­ларусі і ўзнага­роджання гэ­тай арганізацыі прэ­міяй Прэ­зідэнта «За духоў­нае адраджэнне».

А потым граматамі раённага аб'яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны галоўны спецы­яліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Тарэса Браніславаўна Памецька, галоўны захавальнік Астравецкага гісторыка-этна­гра­­фіч­нага музея Ванда Міхай­лаў­на Вайшнаровіч і намеснік га­лоў­нага рэдактара «Астравецкай праўды» Алена Ген­рыхаўна Ярашэвіч.

от профсоюза–  Курган Славы –  не адзіны аб'ект, шэфства над якім узялі прафсаюзы. У  Гро­дзенскай вобласці такім з'яўляецца мемарыяльны ком­плекс «Шаў­лічы». Сёння кожнае абласное і раённае  аб'яд­нанне, пярвічныя прафсаюзныя арга­нізацыі ўносяць уклад у рэкан­струкцыю памятных мясцін, воінскіх пахаванняў. А гэта значыць, што наша агуль­ная гісторыя будзе захавана і  перададзена будучым пакаленням, –  упэўнены стар­шыня Астравецкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі.

Алена СВЕТЛАЯ

Текст: