Па-сямейнаму ўтульна адзначыла Альхоўка свята

14:51 / 06.08.2019

Фестываль сямейнай творчасці, майстар-класы па танцах, спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае – з ранку да позняга вечара ў Альхоўцы адзначалі свята вёскі.

У гэты дзень альхоўцаў і гасцей вёскі чакала насычаная і разнастайная праграма. Артыстычныя сем’і прадэманстравалі таленты на фестывалі сямейнай творчасці. Падчас майстар-класа «Танцы роднай старонкі» добраахвотнікі з задорам развучвалі рухі ойры, кракавяка, каханачкі і падыспаня. 

6.jpg

Знайшлі сабе занятак па душы і аматары спорту: асілкі спаборнічалі ў падыманні гіры і армрэстлінгу, самыя трапныя – у дартсе; шашысты і шахматысты варушылі звілінамі, прадумваючы хады, а прыхільнікі каманднай гульні сустрэліся пад валейбольнай сеткай. Усе пераможцы спаборніцтваў атрымалі прызы. 

1.jpg

Не засталіся без увагі маленькія госці свята – іх забаўлялі роставыя лялькі і вясёлыя клоўны, запрашалі паскакаць ды пагойдацца розныя атракцыёны, а ў гандлёвых палатках можна было купіць прысмакаў.

2.jpg

4.jpg

Галоўным відовішчам стаў канцэрт, на якім спевакі і танцоры Астравеччыны парадавалі гле­дачоў яркімі нумарамі. 

3.jpg

5.jpg


Таццяна СЯНКЕВІЧ


Текст: Главный администратор
Фото: Яўгенія Рэкець