Як гэта было: дом на пераездзе і праца на чыгунцы

10:19 / 04.08.2019
Разглядаючы падшыўкі «Астравецкай праўды» за 1974 год, натрапіла на артыкул да Дня чыгуначніка, дзе расказваецца пра працу і дасягненні  гудагайскіх чыгуначнікаў.

Прозвішчы начальніка станцыі  Гудагай Сцяпана Пінчука, дзяжурнага па станцыі  Георгія Луцкага, гра­мадскага інспектара Міхаіла Андрушкевіча, стрэлачнікаў Баляслава Кірэля, Мечыслава Саладухі, Івана Бурбуля, Івана Урбановіча, Франца Ярмака, білетнага касіра Марыі Варабей і многіх іншых не раз даводзілася чуць у дзяцінстве. Як аказалася, многія з іх былі мясцовымі жыхарамі. 

Цікава, чаму так адбывалася? Усё проста! З моманту ўвядзення ў строй чыгунак іх кіраўніцтва надавала вялікае значэнне стварэнню на станцыях, як бы сёння сказалі,  сацыяльнай інфра­структуры і будаўніцтва жылля для сваіх работнікаў. Дамы будаваліся як на саміх станцыях, так і ўздоўж іх – гэта спрыяла таму, што  працаваць на чыгунку ішлі мясцовыя жыхары. Карысць, што называецца, навідавоку – мець  уласнае жыллё людзі марылі ва ўсе часы.

Той жа Адам Мальдзіс у артыкуле, надрукаваным у «Астравецкай праўдзе»  ў 2010 годзе, па­раўноўваючы фрагменты карт 1880 і 1931 гадоў, адзначае, што на другой з іх пазначаны дамы – чатыры з іх размяшчаліся на той час  па вуліцы Ленінскай у Гудагаі. 

карта 1931 года.jpg

Карта 1931 года


Адзін з іх – амаль на пераездзе, які яшчэ да нядаўняга часу там стаяў,  – быў домам для абслугоўваючага чыгунку  персанала.

Менавіта ў ім да вайны і жыла сям’я  майго прадзеда па матулінай лініі  Вікенція Шлыковіча, які працаваў на гудагайскай чыгунцы майстрам брыгады пуцейцаў. 

дед.jpg

Вікенцій Шлыковіч



З таго часу ў сямейным архіве  захоўваецца фота – мяркую, даваеннага часу – работнікаў паўстанка Вільнюс-Гудагай, дзе знята работа пуцейцаў.

деда В.папа.jpg

Гудагайскія пуцейцы з майстрам Вікенціем Шлыковічам


Клапацілася кіраўніцтва чыгункі пра заработную плату сваіх работнікаў.  Так, у  перадваенны  час прадзядуля атрымліваў добрыя грошы, што дало  магчымасць яго старэйшай дачцэ закончыць прыватную гімназію ў Вільнюсе. Сваякі расказвалі, што  за адну прадзядулеву зарплату можна было купіць 2-3 каровы – грошы і на той час,  і цяпер досыць вялікія.

Прадзядулеву справу  прадоўжылі і яго сыны – мой дзед Вацлаў Шлыковіч і яго брат Вікенцій таксама працавалі на чыгунцы.

дед с братом.jpg

Браты Вацлаў і Вікенцій Шлыковічы


З 24  мая 1947 года – аб гэтым сведчыць выпіска з загада аб прыняцці  дзядулі на работу ў першае Вільнюскае аддзяленне службы руху Літоўскай чыгункі – і да выхаду на заслужаны адпачынак, а потым і  некалькі гадоў на пенсіі дзядуля працаваў на чыгунцы.

І нават пазней  ён ніколі не расставаўся з фуражкай чыгуначніка, на какардзе якой размешчаны  малаток і развадны ключ. 

Текст: