Брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных у Гудагаі абнаўляецца

07:00 / 20.11.2018
IMG_3320.jpgНа ўскрайку Гудагая знаходзіцца брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных – месца, ля якога штогод праходзяць мітынгі і ўрачыстасці.

Памяць пра  савецкіх воінаў, якія  знайшлі  тут апошні спачын, была ўвекавечана ў 1954 годзе. Тады на месцы воінскіх пахаванняў устанавілі невялікі драўляны помнік. У 1975 годзе ён быў рэканструяваны.

 Да 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зменіцца тэрыторыя каля брацкай магілы і абновіцца помнік.

–  Дзякуючы пошукавай рабоце ўсіх неабыякавых людзей, а таксама вучняў і настаўнікаў мясцовай школы штогод у Гудагай прыязджаюць нашчадкі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Але гэтае месца святое не толькі для  родзічаў ваеннапалонных, якія тут пахаваны,  але і для ўсіх, хто жыве на гэтай зямлі, –  гаворыць старшыня Гудагайскага сельвыканкама Віктар Станіслававіч Карповіч. –  Таму вырашана добраўпарадкаваць тэрыторыю каля брацкай магілы і абнавіць бетонныя пліты.
Вакол помніка залілі сцяжку і павялічылі  мемарыяльныя пліты, у  хуткім часе  будзе выкладзена дарожка з пліткі, з’явяцца лавачкі. 

70 прозвішчаў савецкіх воінаў, пахаваных у брацкай магіле ў Гудагаі, устаноўлена за апошнія гады.
Текст: