Даніну памяці воінам-інтэрнацыяналістам аддалі ў Астраўцы ў юбілей горада
17:05 / 25.08.2018
Кветкі ў дзень горада леглі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам.
Аддаць даніну памяці тым, хто ваяваў за мірнае неба і не вярнуўся на радзіму, з раніцы ў суботу да памятнага знака прыйшлі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі працоўных калектываў і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла.
Урачыстае ўскладанне вянка ад раённай улады і кветак ад усіх прысутных – мы памятаем пра тых, хто не вярнуўся на радзіму, але жыве ў сэрцах сённяшніх астраўчан!