Ксендзу Леониду Нестюку вручили медаль "За заслуги перед Вильнюсом и его народом"
11:22 / 12.04.2016
1
Высокая ўзнагарода Леаніду Пятровічу Несцюку была ўручана ў гарадской ратушы Вільнюса падчас святкавання дня гервяцкай абшчыны, на якой прысутнічалі прадстаўнікі літоўскага сейма, урада, амбасады. Шчыра парадаваліся за свайго пробашча вучні і настаўнікі Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання, якія таксама прысутнічалі на гэтым свяце і аздобілі яго сваімі вершамі, песнямі і танцамі, а таксама шматлікія выхадцы з гервяцкага краю, якія цяпер жывуць у розных мясцінах і займаюць розныя пасады – але захавалі светлыя і цёплыя ўспаміны пра сваю маленькую радзіму.
У сваім слове Леанід Пятровіч зазначыў, што гэтая высокая ўзнагарода – вялікі гонар не толькі для яго, але і для ўсіх прыхаджан Гервяцкага касцёла Святой Тройцы – тых, што і сёння жывуць у сваіх вёсачках, і тых, што па волі лёсу аказаліся далёка ад роднага краю.
– Сёння я прывёз вам шчырае вітанне ад вашых бацькоў, бабуль і дзядуль, – сказаў, звяртаючыся да прысутных, ксёндз-пробашч. – Усе разам мы кожны дзень шчыра молімся за ваша здароўе і ваш дабрабыт – і так будзе заўсёды.
Сёлета споўніцца 20 гадоў з таго часу, як Леанід Пятровіч Нясцюк служыць у Гервяцкім касцёле Святой Тройцы. Яго ролю ў духоўна-эстэтычным выхаванні не толькі сваіх парафіян, але і ўсіх шматлікіх наведвальнікаў храма, за якім даўно і трывала замацавалася званне жамчужыны Астравеччыны, цяжка пераацаніць. І такая высокая адзнака – шчырая радасць для ўсіх землякоў нястомнага ксяндза.
Віншуем, Леанід Пятровіч!
-------------------------------
Ніна Аляксеева.