В м. Гудогай состоятся праздничные богослужения

21:00 / 10.07.2013
13-14 ліпеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі адбудуцца ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. Удзельнікі, разважаючы над таямніцай веры, будуць дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і маліцца аб новых праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэтым годзе на ўрачыстасць прыбудуць рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, якія наведваюць Беларусь пад дэвізам «Маё пакліканне – гэта любоў».
Арганізатары выказваюць надзею, што супольная малітва шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай і заступніцтва св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус паспрыяе ўмацаванню  ва  ўдзельніках  урачыстасцяў  веры, надзеі і любові.
На фэсце таксама будуць адзначаць 25-годдзе святарства айцы кармяліты, якія працуюць у касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі – Казімір Мараўскі і айцец Леанард Чухоньскі.
ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ:
13 ліпеня

17.30 – вітанне рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
18.00  – святая Імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай, ушанаванне рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15  –  нешпары,  прысвечаныя  Найсвяцейшай  Панне Марыі, з разважаннем
24.00 – працэсія са свечкамі
Cвятая Імша, якую ўзначаляць новапрэзбітэры начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
14 ліпеня
08.30 – гадзінкі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі
09.30 – святая Імша на польскай мове
11.00 – прэзентацыя аўдыёдыска «Крылы любові»
12.00  –  урачыстая  адпустовая  святая  Імша,  якую ўзначаліць біскуп Пінскі Антонi Дзям’янка
Час асабістай малітвы і развітанне з рэліквіямі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус


Фота з сайта catholic.by.