Заслуженная награда ксендза Леонида Нестюка

09:42 / 14.07.2012

Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Гродне 58-мі лепшым працаўнікам вобласці былі ўручаны ганаровыя знакі “Чалавек года”. Сярод узнагароджаных – прадстаўнік Астравеччыны, пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Пятровіч Нясцюк.


Прысваенне звання “Чалавек года” Гродзеншчыны сёлета адбывалася ўпершыню, але мяркуецца, што гэта стане добрай традыцыяй. Сярод узнагароджаных – лепшыя прадстаўнікі розных сфер вытворчасці і сацыяльнага жыцця. Усе лаўрэаты атрымалі спецыяльны знак, дыплом і грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь.
Тое, што “Чалавекам года” Гродзеншчыны названы Леанід Пятровіч Нясцюк – цалкам заслужана. Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – жамчужына астравецкага краю, даўно стала візітнай карткай не толькі нашага раёна, але і ўсёй Беларусі. І гэты рукатворны цуд створаны перш за ўсё талентам і нястомнай працай ксяндза-пробашча Леаніда Несцюка.
Але Леанід Пятровіч не спачывае “на лаўрах” – ён і зараз знаходзіцца ў пастаяннай працы па пераўтварэнні гервяцкай святыні. Да прыкладу, атрыманыя святаром у якасці прэміі за ганаровае званне грошы перададзены на рэстаўрацыю абразоў для касцёла.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.