Пабудуем царкву разам!

08:53 / 18.04.2012





Два гады назад, у 2010 годзе, у мястэчку Варняны ўтварылася праваслаўная абшчына «Прыход храма Свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворцы”.


Да гэтай пары царквы ў вёсцы не было, і праваслаўным вернікам (а сярод іх шмат сталых і нямоглых людзей) даводзілася ездзіць у царкву ў Астравец, адчуваючы вялікія нязручнасці.
Дзякуючы дапамозе Астравецкага райвыканкама варнянскія праваслаўныя вернікі атрымалі ў бязвыплатнае карыстанне памяшканне былой аптэкі, якую прыстасавалі для патрэб абшчыны. Прыход зажыў актыўным духоўным жыццём.
Але старое памяшканне патрабуе капітальнага рамонту, ды і знешні выгляд яго пакуль што мала нагадвае храм. А трэба выканаць шмат дорагакаштуючых работ: перакрыць дах, узвесці купалы і крыж, прыдбаць царкоўнае начыненне. Трэба выраўняць тэрыторыю, дабудаваць алтарную абсіду для алтара і зрабіць сам алтар. Вядома, для гэтага трэба немалыя грошы. Прыход наш невялікі, аснову яго складаюць пенсіянеры, якія, як могуць, дапамагаюць свайму храму – але гэтага недастаткова.
Пагэтаму прыхаджане храма Свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворцы будуць удзячны за любую пасільную дапамогу ў іх благім пачынанні. Імя кожнага ахвяравальніка не будзе забыта, і колькі будзе існаваць прыход храма Св. Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворцы – столькі будзе тут узносіцца малітва аб усіх дабрачынніках.



РЭКВІЗІТЫ ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Атрымальнік: «Приход храма Святителя Иоанна Шанхайского и Сан-Францисского Чудотворца в агрогородке Ворняны Островецкого района Новогрудской епархии Белорусской Православной Церкви» р/с №3015025190018 БИК 504 в ЦБУ №417 в г. п. Островец филиала №423 г. Сморгони ОАО «АСБ Беларусбанк» МФО 152101 код 504, УНП 500837195.

Кантактны тэлефон 8-029-353-32-83.

Прыхаджанам вельмі хочацца, каб гэты дамок стаў прыгожым утульным храмам, на якім радасна і дастойна ўзвысяцца ў неба пазалочаныя купалы, каб ён, як жывая срэбразвонная крынічка, наталяў нашы душы, напаўняючы іх радасцю яднання з Богам, ачышчаў, асвятляў і падтрымліваў у цяжкія хвіліны жыцця.


Свяшчэннік Вячаслаў ШАСЦІТКА.