Віншуем з радасным святам Уваскрэсення Хрыста!

09:00 / 08.04.2012

Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!


Глыбокі духоўны сэнс Пасхі застаецца важным і актуальным у наш час. Вялікае хрысціянскае свята аб’ядноўвае людзей, збліжае народы і пакаленні ўсеабдымнымі пачуццямі любові і надзеі.
Уваскрэсенне Хрыстова – свята веры, якое азначае перамогу дабрыні над злом і з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей, якія сёння так неабходны чалавецтву. Свята Пасхі дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды ў нашым грамадстве. Няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях. У пасхальныя дні людзі становяцца дабрэйшымі, і адкрытай душой імкнуцца працягнуць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна ўвага і падтрымка.
Сардэчна жадаем, каб гэтае вясенняе свята напоўніла вашыя дамы святлом і цеплынёй, каб у вашых сем’ях жылі згода і ўзаемаразуменне. Няхай Пасха натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум.
Моцнага вам здароўя, міра, дабрабыту і вясенняга настрою!


А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта,
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




Дарагія браты і сёстры,
глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Астравецкага дэканату!
Хрыстус Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс! Гэтымі словамі велікоднага прывітання ўсіх вас вітаю і віншую са святам – Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста.


Уваскрэсенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры. Без фізічнага ўваскрэсення Езуса няма збаўлення. Нездарма Святы Апостал Павел сказаў, што “калі Хрыстус не уваскрэс, то марнае і прапаведанне нашае, і вера ваша марная”.
Уваскрэсенне Езуса Хрыстуса з’яўляецца надзеяй нашага ўваскрашэння. Факт змёртвыхпаўстання Хрыста становіцца адзіным і выключным фактам у гісторыі: знаходзячыся ў грабніцы, Езус падрыхтаваў сабе шлях вяртання да жыцця. І не толькі сабе, але і іншым. Ён сказаў: “Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае”. Таму дарам уваскрослага Езуса з’яўляецца наша будучыня.
Дарагія браты і сёстры, усе людзі добрай волі! Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі. Віншую католікаў і ўсіх хрысціян. Усім Вам жадаю радасных велікодных святаў. Няхай праўда змёртвыхпаўстання ўзмоцніць нашыя сілы і адновіць надзею. Няхай радаснае “Аллелюя” гучыць ва ўсіх кутках нашага краю.


З малітвай ксёндз-дэкан Астравецкага дэканату Здзіслаў ПІКУЛА.