Дорога к Богу Генриха Волейко

09:31 / 05.05.2017

katolik3.jpgГудагайскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – унікальнае месца. Той, хто хоць аднойчы пабываў у санктуарыі, адчуў на сабе асаблівую аўру, якая тут пануе, -- быццам сама Марыя з гары Кармэль ахінае сваім жыватворным плашчом кожнага, хто да яе прыходзіць.

Супольнасць братоў-кармелітаў, якія на працягу многіх гадоў апякуюцца касцёлам і унікальным абразом, у мінулую суботу папоўнілася: брат Генрых Валэйка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.

Радасць з братам Генрыхам у гэты дзень раздзялілі блізкія і сваякі, парафіяне, браты і сёстры законныя кармелітанскай супольнасці.

У казанні біскуп звярнуў увагу на адкрытасць сэрца новапрэзбітэра, а таксама заахвоціў яго верна крочыць святарскім шляхам.

На наступны дзень брат Генрых адслужыў сваю першую імшу ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы. А пасля прыміцыі ўдзяліў усім прысутным адмысловае благаслаўленне.

katolik1.jpgkatolik.jpgkatolik2.jpg


Біяграфічная даведка

Генрых Валэйка нарадзіўся ў Гудагаі.

Хрост і першую камунію прыняў у мясцовым касцёле.

Пасля заканчэння Гудагайскай сярэдняй школы вучыўся ў БДУІР у Мінску.

У 2009 годзе ўступіў у ордэн кармелітаў. Манаскую і семінарыйную фармацыю праходзіў у Беларусі і Польшчы.
Текст:
Фото: catholic.by