Фоторепортаж о том, как островчане Крещение отмечали

14:33 / 21.01.2017
про Крещение в ОстровцеЗ самага ранку з неба сыпаў невялікі снег.  Слупок тэрмометра апусціўся да мінус пяці. Здавалася б, не вельмі марознае надвор’е – аднак парывісты вецер ствараў адчуванне ўсіх мінус дваццаці, асабліва, калі пастаяць пад адкрытым небам хаця б паўгадзіны.

Аднак пры любым надвор’і 19 студзеня – асаблівы дзень у календары кожнага праваслаўнага верніка: Вадохрышча – дзень, калі, як сведчыць Евангелле, хрысціўся Ісус Хрыстос і сваім уваходжаннем у раку Іардан асвяціў усю водную існасць.

Каля праваслаўнага храма святых апосталаў Пятра і Паўла з самага ранку людна: нехта прыйшоў набраць крашчэнскай вады, якая, лічыцца, валодае асаблівымі ўласцівасцямі, нехта намерыўся акунуцца ў палонку. А мы – на рабоце: нам трэба зрабіць рэпартаж.

про Крещение в Островце1Па традыцыі на Вадохрышча ў храме сабраліся вернікі не толькі з Астраўца, але і з раёна – і не толькі праваслаўныя: іх браты-католікі таксама шануюць гэтае свята і стараюцца ў гэты дзень набраць вады ў храме.

Пасля літургіі айцец Георгій асвяціў ваду ў шматлікіх ёмістасцях, што стаяць у храме, – усе прысутныя стараюцца набраць яе з сабой.

А тыя, хто намерыўся ў гэты дзень акунуцца ў ледзяную ваду, накіраваліся на вадаём, дзе ўжо выразана крыжападобная палонка-іардань. Збудавана спецыяльная лесвічка для апускання ў палонку, разбіта армейская патака для пераапранання – яна раздзелена на жаночую і мужчынскую палавіны. На беразе дзяжурыць “хуткая дапамога” і выратавальнікі – мала што можа здарыцца. Але, забягаючы наперад, скажам, што іх дапамога нікому не спатрэбілася: мо, таму, што акунацца рашыліся людзі загартаваныя, ды і ішлі на гэта па блаславенні і з малітвай, а, мо, з-за таго, што ўсё адбывалася ў святы дзень Вадохрышча?

Айцец Георгій прачытаў малітву, асвяціў ваду ў іардані і блаславіў усіх жадаючых адчуць у гэты дзень асаблівую благадаць. Акунуцца намерыліся  некалькі дзясяткаў мужчын, жанчын і нават дзеці. Нехта робіць гэта ўпершыню, але шмат тых, для каго крашчэнскае купанне ўжо стала добрай традыцыяй.

про Крещение в Островце2

про Крещение в Островце3

про Крещение в Островце4Вось самы смелы пад здзіўленымі позіркамі баязлівых назіральнікаў падыходзіць да купелі, апускаецца па прыступках у ваду, тройчы хрысціцца – і з галавой акунаецца. У тых, хто з маста назірае за гэтым, ад холаду заходзіцца сэрца – а мужчына выходзіць на лёд са шчаслівай усмешкай: цудоўна! Благадаць!

За першым купальшчыкам да іардані пацягнуліся іншыя. Мужчынскую манаполію разбавілі жанчыны: яркія купальнікі на фоне белага снегу выглядалі вельмі экзатычна!

Да палонкі падышла група выратавальнікаў – ну, тут здзіўляцца не варта: хлопцы дужыя, вынослівыя, загартаваныя. А вось што рашыцца акунуцца наш вядомы фермер-садавод Часлаў Станіслававіч Лабачэўскі, які нядаўна адзначыў сваё сямідзесяцігоддзе, – гэта прыемна ўразіла. Але ветэран не толькі ўвайшоў у ваду, ён яшчэ і паплаваў у іардані.

про Крещение в Островце5

про Крещение в Островце6

про Крещение в Островце7

про Крещение в Островце8Усе выходзяць на бераг у прыўзнятым настроі, дзеляцца з тымі, хто пакуль “не дарос” да акунання, сваімі адчуваннямі і эмоцыямі. Дзіўна – але яны выключна станоўчыя.

– Прызнайся па шчырасці: як гэта? – дапытваемся мы ў свайго відэажурналіста Дзмітрыя Каралевіча, які таксама – дарэчы, упершыню ў жыцці – рашыўся акунуцца ў крашчэнскую іардань.

– Ніколі б не падумаў, што гэта так цудоўна! – усміхаецца Дзмітрый – і, не спяшаючыся апранаючыся, расказвае пра свае адчуванні на камеру.

А на беразе ўжо дыміць-паруе палявая кухня: выратавальнікі паклапаціліся, каб не толькі купальшчыкі, але і ўсе жадаючыя маглі сагрэцца наварыстай юшкай і гарачым чаем.

Са святам! Са святой крашчэнскай благадаццю!

про Крещение в Островце9

про Крещение в Островце10

про Крещение в Островце11

Ніна АЛЯКСЕЕВА.


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.