В костёле святых Космы и Дамиана отметили парафиальный праздник

16:41 / 05.10.2016
%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b0Нягледзячы на будні дзень, у мінулы панядзелак касцёл святых Космы і Даміяна сабраў на парафіяльную ўрачыстасць у гонар сваіх апекуноў вялікую колькасць людзей.

Па запрашэнні пробашча парафіі, каноніка, ксяндза Юзафа Багдзевіча на парафіяльнае свята прыехалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Раздзяліць радасць з вернікамі парафіі святых Космы і Даміяна ў гэты дзень завіталі і пробашчы Астравецкага дэканату.

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b01

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b02

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b04

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b05У касцёле, упрыгожаным дыхтоўнымі букетамі з жывых кветак, якія да свята зрабілі сёстры законныя, сабраліся парафіяне і госці – людзі сталага ўзросту і дзеці, міністранты і дзяўчынкі ў белых сукенках, немаўляты на руках у маці…

Напачатку імшы пробашч і ўдзячныя вернікі падзякавалі біскупу Алегу Буткевічу і ўсім, хто прыйшоў і прыехаў у ёё на ўрачыстасць святых Космы і Даміяна.

У гаміліі біскуп Алег Буткевіч звярнуў ўвагу на постаці святых мучанікаў Космы і Даміяна, якія бескарысна лячылі людзей; не адракліся ад сваёй веры нават пад невыноснымі катаваннямі і загінулі ў яе гонар.

– Мы павінны браць прыклад з гэтых святых. Справа не ў тым, што чалавек павінен адмаўляцца ад узнагароджання за сваю працу, як гэта рабілі браты-мучанікі, а ў яго адносінах да матэрыяльнага багацця. Чалавек веруючы павінен быць свабодным, – падкрэсліў іерарх. – А што такое свабода? Гэта магчымасць рабіць дабро. Адрозніць добрыя справы ад дрэнных магчыма толькі з дапамогай 10 Божых запаведзяў.

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b03

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b06

%d0%bf%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b4%d0%bd%d0%b8%d0%ba-%d0%ba%d0%be%d1%81%d0%bc%d1%8b-%d0%b8-%d0%b4%d0%b0%d0%bc%d0%b8%d0%b0%d0%bd%d0%b07Урачыстая імша па традыцыі закончылася працэсіяй вакол касцёла: апранутыя ў белыя сукенкі дзяўчынкі высцілалі дарогу жывымі пялёсткамі руж, а ў паветры плылі харугвы з выявамі святых. На памяць аб урачыстасці ў многіх вернікаў засталіся набытыя ў гэты дзень абразы, ружанчыкі, малітоўнікі, якія асвяціў біскуп Алег Буткевіч.

Цікава ведаць

* Браты-блізняты Косма і Даміян жылі ў ІІІ стагоддзі і былі хрысціянамі. Яны бясплатна лячылі людзей і дапамагалі патрабуючым. Пры імператары Дыялектыяне пачалося жорсткае ганенне хрысціян. Братоў доўга катавалі і патрабавалі адрачыся ад сваёй веры – але яны гэтага так і не зрабілі. Косма і Даміян загінулі мучаніцкай смерцю.

* Гэтыя святыя ўшаноўваюцца ва ўсім свеце як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыях.

* Святыя Косма і Даміян лічацца апекунамі лекараў, урачоў, студэнтаў-медыкаў і фармацэўтаў. Іх дапамогі просяць пры розных хваробах.

Алена ЮРКОЙЦЬ, фота аўтара.