Гудогайский фест собирает верующих

14:21 / 11.07.2017
Кармеліты босыя шчыра запрашаюць жыхароў і гасцей Астравеччыны на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай, якія сёлета адбудуцца 15 і 16 ліпеня.
Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!», а таксама будуць прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў, 110-годдзю вяртання ў Гудагай славутага і цудадзейнага абраза Маці Божай і 10-й гадавіне яго каранацыі.

15 ліпеня
18.00 – заканчэнне Навэнны да Маці Божай. Прыміцыйная імша айца Генрыха Валэйкі
20.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15 – Нешпары ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

16 ліпеня
00.00 – працэсія са свечкамі. Святая імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
08.30 – Гадзінкі ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі
09.30 – святая імша на польскай мове
11.00 – Вяночак да Божай Міла¬сэрнасці
12.00 – урачыстая адпустовая святая імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Текст: Главный администратор