Гісторыя ўзнікнення капліцы Божай Міласэрнасці і благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі на станцыі Ашмяны

10:01 / 29.10.2019
У канцы верасня  на станцыі Ашмяны, вернікі якой адносяцца да Дайлідскай парафіі, была асвечана каталіцкая святыня, якая стала першай у Беларусі, што носіць імя ксяндза Міхала Сапоцькі.


Для даведкі:

Ксёндз  Міхал Сапоцька нарадзіўся ў Ашмянскім павеце. Вучыўся ў шасцікласнай школе ў Ашмянах. Скончыў духоўную семінарыю ў Вільнюсе. Першыя гады святарскай паслугі ксяндза Міхала Сапоцькі праходзілі паблізу Ашмянаў – у Табарышках. Ён быў  духоўным айцом у Віленскай духоўнай семінарыі, пазней стаў духоўным кіраўніком святой Фаўстыны Кавальскай. 

Аб сваёй пастырскай дзей­насці ксёндз Міхал казаў: «Мая праца павінна плыць ціхім струменьчыкам, каб злучыцца з іншымі, каб распаўсюджваць разам Божае валадарства на зямлі».

Сёння ў касцёле блага­славёнага Міхала Сапоцькі Божае слова распаўсюдж­вае ксёндз Алег Шпень, пробашч касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў  Дайлідках. 

На працягу 60 гадоў, пачынаючы з 1939 года, Дайлідскую парафію  чатыры разы  дзялілі паміж трыма паўночнымі раё­намі. Сёння яна ўваходзіць у склад Астравецкага дэканату. 

Гісторыя хрысціянскай веры і ўзнікнення капліцы Божай міла­сэрнасці і благаславёнага ксян­дза Міхала Сапоцькі на станцыі Ашмяны цікавая і адначасова балючая. 

На станцыі ніколі не было касцёла, вернікі збіраліся на малітвы ў сольскай, жупранскай або дай­лідскай святынях, хтосьці ез­дзіў на богаслужэнні ў Ашмяны ці ў Вільнюс. І аднойчы, у 1997 го­дзе, парафіянкі Антаніна Родзевіч і Генавефа Савіцкая вы­рашылі  па­прасіць у мясцовага кіраўніцтва выкарыстоўваць пустуючы будынак калгаснай сталовай  для малітвы. З такой прапановай жан­чыны  паехалі на прыём да старшыні мясцовага калгаса Эдуарда Люткоўскага. І той даў згоду. 

Да 1999 года пробашчам Дай­лідскай парафіі быў айцец з ордэна кармелітаў Босых Казімір Мараўскі, дапамагалі яму і іншыя святары. Пазней парафіяй апекаваўся ксёндз Леанард Стан­коўскі з Солаў. У гэты час будынак былой сталовай атрымалася давесці да ладу:  унутры пафар­бавалі сцены, уста­навілі невялікі алтар, зрабілі лаўкі. Два разы на месяц тут сталі адпраўляць богаслужэнні, пачаліся заняткі ў нядзельнай школе. 

А 19 лістапада 2002 года біс­куп Аляксандр Кашкевіч уста­навіў Дайлідскую парафію ў межах 1949 года – у яе склад увай­шла і станцыя Ашмяны – і прызначыў пробашчам ксян­дза Алега Шпеня. Менавіта пад яго кіраў­ніцт­вам пачаўся збор срод­каў  на аднаўленне дай­лід­скай святыні, рамонт і афармленне даку­ментаў на пера­будову былой сталовай.

20190914_144803[1].jpg



За гэты час давялося напісаць нямала зваротаў у розныя ін­­­­стан­цыі – і  толькі ў 2015 го­дзе справа зрушылася з месца: парафіяне са станцыі Ашмяны атрымалі памяшканне і сталі перарабляць яго  пад капліцу. 

У гэтай справе дапамагалі многія – ад біскупа Аляксандра Кашкевіча, ксяндзоў розных парафій   да вернікаў  і ўсіх добрых людзей – імёны і прозвішчы ўсіх ахвярадаўцаў напісаны на памятнай дошцы ў капліцы.

Ужо праз  два гады – 15 лютага 2017 года – тут прайшоў першы фэст у гонар ксяндза Міхала Сапоцькі. 

Самая значная падзея  ў пакуль што невялікай гісторыі гэтай святыні адбылася ў верасні бягучага года  – тут прайшлі святыя місіі, быў устаноўлены місійны крыж, а 28 верасня біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу. 

Толькі з Божай падтрымкай і ў супольных малітвах разам з нястомным рупліўцам ксян­дзом Алегам Шпенем мы змаглі давесці распачатую некалькі дзясяткаў гадоў таму справу да канца. 

20190914_144859[1].jpg



Вернікаў нашай парафіі радуе гэты вынік. Мы ўдзячны Богу і Міхалу Сапоцьку, якія шчодра адорваюць нас сваёю бясконцай міла­сэр­нас­цю. 

Казімір ВАРАНОВІЧ,
аг. Дайлідкі


Текст: Главный администратор