Вадохрышча (+відэа)

10:27 / 19.01.2018
2

Вучоныя ўсяго свету спрабуюць разабрацца, растлумачыць ці абвергнуць гэты цуд – і не могуць. Бо немагчыма законамі логікі вытлумачыць, чаму менавіта ў ноч з 18 на 19 студзеня, на Вадохрышча, калі, згодна з Евангеллем, у рацэ Іардан хрысціўся  Іісус Хрыстос, воды ва ўсіх крыніцах становяцца па-асабліваму чыстымі і гаючымі і не трацяць свае ўласцівасці на працягу многіх гадоў. Чаму людзі, якія нават у самыя лютыя маразы - не ў прыклад сёлетнім - акунаюцца ў палонку, пазбягаюць хваробы і не толькі ў гэты дзень, а доўгі час адчуваюць сябе здаровымі і бадзёрымі.

Тлумачэнне гэтаму толькі адно: цуд! Звычайны Божы цуд. І не трэба яго тлумачыць – у яго трэба верыць.

IMG_20180118_204456.jpg

IMG_20180118_204240.jpg

IMG_20180118_204159.jpg

Людзі вераць – і, незалежна ад прыналежнасці да той ці іншай канфесіі, ідуць  у царкву за каршчэнскай вадой, вечарам і днём акунаюцца ў палонкі – і ўласным прыкладам з году ў год, з веку ў век пацвярджаюць існаванне гэтага невытлумачальнага цуду.

IMG_7773.jpgIMG_7778.jpgIMG_7787.jpgIMG_7790.jpgIMG_7834.jpg

IMG_7832.jpgIMG_7823.jpgIMG_7819.jpgIMG_7814.jpgIMG_7808.jpgIMG_7809.jpgIMG_7801.jpgIMG_7797.jpgIMG_7796.jpg


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Григорий Ревако