Адпачынак выхаванцаў Нядзельнай школы

11:15 / 30.08.2017

malitva1.jpg

У прыходзе храма святых апосталаў Пятра і Паўла г. Астраў­ца стала традыцыяй кожнае лета арганізоўваць адпачынак выхаванцаў Нядзельнай школы ў праваслаўным палатачным летніку. Звычайна да іх далучаецца адна або некалькі шматдзетных сем’яў з Мінска.
І  сёлета   напачатку жніўня дружная кампанія дзяцей і дарослых на тры дні «засяліла» маляўнічы бераг рэчкі Страчы. Яны жылі ва ўтульных зручных палатках, купаліся, хадзілі на рыбалку, плавалі на байдарцы. Кожны дзень пачынаўся і заканчваўся малітвай разам з айцом Георгіем Савіцкім.

malitva.jpg

malitva3.jpgmalitva2.jpg

А  яшчэ насельнікі летніка прымалі высокага  госця – правячага архіерэя епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя. Сустракалі Праасвяшчэннейшага песнямі і вершамі, а затым ля вогнішча расказвалі пра лагер і пра сябе. На развітанне Уладыка  Парфірый пажадаў, каб адпачынак прынёс карысць душы і целу, каб  дзеці і выхавацелі атрымалі  духоўную благадаць і незабыўныя ўражанні.

Таіса СЯМЁНАВА, 
Фота протаіерэя Георгія САВІЦКАГА.


Текст: Главный администратор