Духовность

15:06 / 22.12.2011
6204

На працягу тыдня астраўчане – як праваслаўныя, так і католікі – прыходзілі ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла пакланіцца абразу святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай яе нятленных мошчаў.
Хто меў дома іконку блажэннай – браў з сабой, хто не меў – набывалі ў храме і з малітвай прыкладвалі да... Читать далее

09:51 / 21.12.2011
7475

Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымаў благачынны Астравецкага благачыння, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай праваслаўнай царквы айцец Георгій Савіцкі (іерэй Юрый Антонавіч Савіцкі).
Вядома, што беларуская праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае з падраздзяленнямі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. І Астравецкая, якая знаходзіцца на памежжы і апякуецца ваеннаслужачымі Гудагайскай пагранічнай камендатуры і Лошскай пагранзаставы, паказвае ў гэтым прыклад.
Менавіта... Читать далее

07:53 / 14.12.2011
6690

Калі даведалася ад айца Георгія, што ў нас у Астраўцы будзе выстаўлена для пакланення ікона Святой праведнай блажэннай Матроны, адразу ўспомніла сваё “знаёмства” з ёю падчас мінулагодняга знаходжання ў Маскве, адчуванні, думкі і нават цуды, якія зведала. Напісаць падрабязна пра гэта тады не атрымалася, ды і сумнявалася: ці варта аб... Читать далее

14:51 / 12.12.2011
6750

З 15 па 26 снежня 2011 года ў праваслаўным храме святых апосталаў Пятра і Паўла будзе выстаўлена для пакланення ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай яе мошчаў.
Храм будзе адчынены з 15 да 19 гадзін. Прыйдзіце, пакланіцеся Матронушцы, у малітвах папрасіце яе дапамогі.
Блажэнная Матрона — адна з самых вядомых святых у... Читать далее

14:22 / 22.11.2011
7110

У царкве, якая размяшчаецца ў апараце пагранічнай групы, у мінулую пятніцу прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу заступніка ваенных – Архістратыга Міхаіла.
У гэты дзень усе пагранічнікі і іх сем’і разам з настаяцелем царквы айцом Валянцінам Шэлестам адслужылі літургію з духоўным палатном у выглядзе харугвы з выявай архангела Міхаіла, які лічыцца правадыром... Читать далее

10:41 / 15.11.2011
6979

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага ад Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра адбылася паломніцкая епархіяльная паездка на Святую Зямлю. У ліку паломнікаў быў і настаяцель Астравецкага храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій Савіцкі. Разам з ігуменам Ермагенам і іерэем Генадзіем Логіным на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ён спадобіўся... Читать далее

15:04 / 21.10.2011
7383

Гервяцкі храм – гэта цуд. У людзей, якія бачаць яго ўпершыню, рэакцыя аднолькавая: няўжо гэта ў нас, у Беларусі?
Да прыгажосці Гервяцкага касцёла нельга прывыкнуць – ён увесь час абнаўляецца: то батанічны сад, то плошча Апосталаў, то філіграннай работы каваныя дзверы, то геаметрычныя ромбы новай пліткі на падлозе… Цяпер у храме... Читать далее

08:10 / 14.10.2011
7402

Гэта адно з самых любімых і шануемых у народзе свят, прысвечаных Маці Божай, хаця і не двунадзесятае. Спраўляць яго сталі не адразу, а амаль праз тысячу гадоў пасля дабравествавання Хрыста.
У 910 годзе пры імператары Льве 6-м Мудрым (+912) на Канстанцінопаль напалі арабы. Сілы нападаўшых значна пераўзыходзілі абаронцаў. Небяспека была смяротная,... Читать далее

09:30 / 12.10.2011
8538
2

Калі ў каго і варта павучыцца мастацтву сустракаць гасцей, дык гэта ў парафіян Варнянскай парафіі Святога Юрыя. Прынамсі, біскупа Аляксандра Дзям’янку, які кіраваўся ў мінулую нядзелю ў Варняны на бежмаванне, яшчэ ў Філіпанах сустрэлі вершнікі на конях, і амаль да самага сэрца парафіі – касцёла – аўтамабіль святара рухаўся ў... Читать далее

09:17 / 29.09.2011
7942

“Храмы патрэбны не Богу, Прастол якога – неба і падножжа-зямля, а нам яны патрэбны... Будуючы храмы тут, на зямлі, мы тым самым ствараем і сабе вечныя прытулкі на небе... Добра таму, хто падрыхтаваў для душы сваёй абіцель у чартогах нябесных! Нават калі ўжо разбурацца пабудаваныя цэрквы, запісаныя будуць у вечных... Читать далее