Делегат на V Всебелорусское народное собрание Галина Карвецкая: "Интересно, как будет развиваться страна, как изменится Островец и какие меры будут приняты, чтобы снизить уровень безработицы"

14:25 / 28.05.2016
Корвецкая делегатСВК “Гудагай” стала прапісаўся ў лідарах раённай малочнай вытворчасці. Начальнік цэха “Комплекс ў жывёлагадоўлі” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая не па чутках ведае пра вытокі вялікага малака, таму што перш, чым узначаліць цэх, яна шэсць гадоў працавала даяркай.

Напярэдадні ўсенароднага веча мы папрасілі Галіну Аляксандраўну адказаць на пяць пытанняў аб галоўным.

  1. Што вы адчулі, калі даведаліся, што ў складзе Астравецкай дэлегацыі паедзеце на V Усебеларускі народны сход?


– Расхвалявалася. Прадстаўляць Астравецкі раён на народным сходзе – вялікая адказнасць.

  1. Якімі сцежкамі вы прыйшлі ў прафесію?


– Я з дзяцінства люблю жывёлу. Разам з сястрой мы заўсёды дапамагалі маме на ферме – яна працавала даяркай. Бацькі таксама трымалі вялікую гаспадарку, таму работы хапала. Пасля заканчэння 10 класа Астравецкай сярэдняй школы я пайшла працаваць у калгас. Выйшла замуж. Муж Аляксандр працаваў ў калгасе імя Мічурына, старшыня якога выдзеліў нам, маладой сям’і, жыллё, а мне прапанаваў ісці даяркай на ферму ў Германішках. Праз шэсць гадоў я ўзначаліла жывёлагадоўчы цэх.

  1. У чым сакрэт вялікіх надояў?


– На сённяшні дзень адна ўмоўная карова на МТК “Германішкі” дае 26,6 кілаграмаў малака. А валавы надой з пачатку года склаў больш чым 1 700 тон. На пераапрацоўчае прадпрыемства малако паступае сортам “экстра”. Па надоях малочна-таварны комплекс “Германішкі” трымаецца ў лідарах. Лічу, што вытворчыя поспехі ў першую чаргу залежаць ад калектыву, а потым ужо ад кармавой базы, асаблівасцей утрымання жывёлы. У нас на комплексе падабраўся старанны калектыў. Да справы людзі ставяцца адказна. Даяркі перажываюць і за надоі, і за якасць малака, прафесійна выконваюць свае абавязкі заатэхнік-селекцыянер і ветэрынарны ўрач. Дапамагаюць старшыня СВК “Гудагай” Эдуард Іванавіч Садоўскі і галоўны заатэхнік Віктар Іванавіч Алёкса. Словам – кожны робіць уклад у агульную справу.

  1. Якія змены адбыліся ў жывёлагадоўлі за гэты час, што вы працуеце?


– Стала значна лягчэй, таму што раней амаль усё рабілі  ўручную. Зараз для людзей створаны добрыя ўмовы: на нашым комплексе даяркі могуць прыняць душ, з’есці цёплы абед у пакоі для прыёму ежы. Ёсць пральная машына. Зарплаты па сённяшніх мерках нядрэнныя. Амаль усе работнікі забяспечаны жыллём. Так што скардзіцца грэх.

  1. Чаго вы чакаеце ад Усебеларускага народнага сходу?


– Думаю, не толькі мне, але і кожнаму чалавеку цікава даведацца, як далей будзе развівацца наша краіна, які курс будзе абраны на бліжэйшыя пяць гадоў, як зменіцца Астравец і раён ў сувязі з будаўніцтвам першай Беларускай АЭС, якія меры будуць прымацца, каб знізіць узровень беспрацоўя…

Веру, што не толькі мы, але нашы дзеці і ўнукі будуць жыць у мірнай Беларусі.