Единый день безопасности дорожного движения проводится в Беларуси

09:00 / 27.05.2015
29 мая ў Беларусі праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Заканчваецца чарговы вучэбны год, пачынаюцца доўгачаканыя летнія канікулы. Як вядома, кантроль над дзецьмі ў гэты час слабее, і залішняя іх самастойнасць можа лёгка прывесці да бяды, бо памылкі ў школьнай кантрольнай можна выправіць, а вось з памылкамі на дарозе не заўсёды можа справіцца нават самы вопытны ўрач.

У гэтым навучальным годзе з удзелам дзяцей у нашым раёне зафіксаваны тры дарожна-транспартныя здарэнні. На шчасце, дзеці атрымалі толькі цялесныя траўмы.

Каб папярэдзіць дзіцячы траўматызм на дарогах, трэба быць уважлівым і дысцыплінаваным, а галоўнае – выконваць правілы дарожнага руху.

С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар