Пешеход! Уважай пешеходный переход!

18:00 / 04.12.2014
1
Фігура ў насунутым на самыя вочы капюшоне, якая, не зважаючы па баках, пераходзіць дарогу. Павольная паходка дзяўчыны на высокіх абцасах, якая размаўляе па мабільніку і ідзе па дарозе. Перабягаючыя літаральна перад аўтамабілем дзеці. Знаёмая карціна, ці не праўда? У такіх выпадках так і хочацца сказаць: “Пешаход! Паважай пешаходны пераход!” Пад такім дэвізам 28 лістапада ў Беларусі праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў па віне пешахода.

Сёлета ў Астравецкім раёне зарэгістраваны 2 наезды на пешаходаў, адзін з якіх загінуў, адзін атрымаў траўмы.


Многія здарэнні з пешаходамі адбываюцца не столькі з-за няведання імі Правілаў дарожнага руху, колькі з-за нежадання іх выконваць. Усім хочацца як мага хутчэй перабегчы дарогу, аднак мала хто задумваецца, што раптоўнае з’яўленне чалавека перад аўтамабілем практычна не пакідае вадзіцелю шансаў пазбегнуць наезду. Вадзіцель заўважае перабягаючага ў самы апошні момант і не заўсёды паспявае затармазіць. У выніку жаданне скараціць шлях можа закончыцца трагедыяй.

Паважаныя пешаходы, не забывайце, што на дарозе трэба паважаць усіх удзельнікаў руху і не парушаць правілы. Пераходзьце праезджую частку па пешаходных пераходах, упэўніўшыся, што гэта бяспечна. Гэта асабліва актуальна зімой, калі дарога слізкая і пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі імгненна спыніць аўтамабіль не ўдасца. Калі паблізу няма пешаходных пераходаў, пераходзьце праезджую частку пад прамым вуглом. Адчуваць сябе ў поўнай бяспецы нельга нават на пешаходных пераходах – на іх людзей таксама збіваюць. Таму перш, чым пераходзіць дарогу, паглядзіце ўважліва па баках, будзьце ўважлівымі, а не перасякайце праезджую частку самаўпэўнена і бясстрашна. Вечарам, калі аўтамабілі едуць з уключанымі фарамі, таксама варта быць вельмі асцярожным: вадзіцель, аслеплены святлом фар сустрэчных аўтамабіляў, можа своечасова вас не ўбачыць. Пагэтаму неабходна паклапаціцца аб сваёй прыкметнасці і ў цёмны час сутак абавязкова абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Калі ж нашы папярэджванні для вас – усяго толькі пустыя гукі, прыйдзецца прымяніць больш радыкальныя меры: за парушэнне правілаў пешаходу прыйдзецца расплаціцца штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ён яшчэ і нецвярозы – ад 3 да 5 базавых велічынь.


С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.