Разработав электронный ресурс локального доступа, Островецкая районная библиотека заняла третье место в республиканском конкурсе

16:00 / 25.11.2014
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка стала пераможцам і атрымала трэцяе месца ў XXII рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”.


На разгляд журы ў гэтай намінацыі супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу быў распрацаваны і прадстаўлены электронны рэсурс лакальнага доступу “Мы тут жывём, наш край нам дарагі”. На працягу апошніх трох гадоў бібліятэка шырока выкарыстоўвае электронныя формы работы з уласным краязнаўчым матэрыялам, таму што цікавасць да мясцовасці ў сувязі з будаўніцтвам у Астравецкім раёне АЭС значна вырасла. Бібліятэкары зрабілі стаўку на алічбаванне фотаздымкаў і дакументаў краязнаўчага характару, стварэнне прэзентацый і відэафільмаў на іх аснове, відэакліпаў на музыку мясцовага кампазітара, члена Саюза кампазітараў Беларусі, нашага земляка А. Якіменкі аб рабоце бібліятэк і іх гісторыі. Усяго было створана да 30 дробных і буйных электронных рэсурсаў па краязнаўчым матэрыяле.

Уласныя краязнаўчыя электронныя дакументы, акрамя масавых мерапрыемстваў, прапагандуюцца праз сетку Інтэрнет – выкладаюцца ў сацыяльных сетках, Youtube, на ўласным сайце бібліятэкі і г.д. З-за сваёй нагляднасці такая форма дзейнасці бібліятэкі становіцца ўсё больш папулярнай сярод карыстальнікаў.


В. Тварагаль, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу.