Установите сигнализацию, чтобы защитить своё имущество

17:00 / 24.11.2014
Як захаваць сваю маёмасць, абараніць сябе і сваю сям’ю? Што рабіць, каб не стаць ахвярай злодзеяў? Падобныя пытанні былі і застаюцца актуальнымі.


Існуе некалькі спосабаў абараніць ад нечаканых гасцей сябе і сваю маёмасць. Вы мо жаце наняць вартаўніка, завесці сабаку, не спаць начамі… Але лепш за ўсё – ўстанавіць сігналізацыю.

Праўда, тут таксама ўзнікае пытанне: а як не прагадаць і выбраць самую надзейную ахоўную сістэму? Зараз іх пералік дастаткова вялікі. Аднак шырокі выбар айчынных і імпартных сістэм не дае дакладнага адказу, якая з іх лепшая, надзейная і ці будзе яна забяспечваць поўную бяспеку дома.

І ўсё ж выйсце ў гэтым замкнутым коле пытанняў ёсць. Супрацоўнікі падраздзялення Дэпартамента аховы імкнуцца падабраць найбольш аптымальнае рашэнне ў выбары сістэмы не толькі па функцыянальных асаблівасцях, але і ўлічваючы бюджэт у кліента. Сігналізацыя, якую выкарыстоўвае падраздзяленне Дэпартамента аховы, уяўляе сабой сучасныя прыклады дзяржаўнага стандарту для комплекснага забеспячэння аховы кватэр, дач, катэджаў, дамоў, офісаў і іншай нерухомай маёмасці. Устаноўка такой сістэмы дазволіць папярэдзіць аварыйныя сітуацыі ў адключэнні, узгаранні электраэнергіі, уцечкі вады ці газу.

Аддзел аховы прапаноўвае сваім заказчыкам некалькі варыянтаў падключэння ахоўнай сістэмы: правадны і бесправадны. Першы тып з’яўляецца традыцыйным і можа быць устаноўлены ў любым памяшканні, дзе ёсць тэлефонная лінія. Бесправадныя ахоўныя сістэмы GSM, або радыёканальныя, устанаўліваюцца ў выпадку адсутнасці тэлефона, а таксама рэкамендуецца ўстанаўліваць у нядаўна адрамантаваных памяшканнях і калі заказчык не жадае парушаць цэласнасць інтэр’еру.

Ахова жылля з падключэннем на пульт цэнтралізаванага назірання падраздзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь – гэта залог вашага спакою.


В. СЫМАНОВІЧ, інспектар-інжынер Ашмянскага аддзела Дэпартамента аховы.