"Астравецкая праўда" объявляет конкурс праздничных рецептов

08:00 / 24.11.2014
Набліжаюцца калядныя і навагоднія святы – самыя любімыя, жаданыя і чаканыя дарослымі і дзецьмі. І вы, канешне ж, ужо задумваецеся, як будзеце адзначаць свята, як павіншуеце сваіх родных, блізкіх і сяброў, што паставіце на калядны ды навагодні стол…

А некаторым і задумвацца няма чаго: варта ўзгадаць любімыя ўсімі хатнімі стравы ды пастарацца не сапсаваць іх: адметнасць жа гэтых святаў, апроч іншага, – у іх традыцыйнасці…

А мо вы, шаноўныя чытачы, падзеліцеся з намі рэцэптамі сваіх традыцыйных страў, якія рыхтуеце на свята? Ну што вам, шкада, калі яшчэ ў каго-небудзь, напрыклад, у каторай маладой гаспадыні, якая не паспела пакуль займець уласныя традыцыі, на святочным стале з’явіцца ваш фірменны салат, ці мяса, ці дэсерт? І вам прыемна, і іншым карысць…

Таму, калі ласка, вельмі просім: калі вы маеце свае “фірменныя” стравы, якія вам удаюцца лепш, чым каму б то ні было, – падзяліцеся рэцэптамі з чытачамі “Астравецкай праўды”!

Абяцаем: усе без выключэння ўдзельнікі конкурсу атрымаюць ад рэдакцыі прызы.

І давайце накрыем святочны стол разам! Згода? То чакаем вашых рэцэптаў!