Назначен новый председатель СПК "Гервяты"

09:00 / 24.08.2014
На мінулым тыдні змяніўся кіраўнік СВК «Гервяты». Аляксандра Вацлававіча Габрукевіча вызвалілі па яго просьбе з гэтай пасады ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства і працы ў Слуцкі раён Мінскай вобласці. А старшынёй праўлення абраны Вячаслаў Фёдаравіч Яроміч.


За плячыма ў Вячаслава Фёдаравіча – значны працоўны шлях. Нарадзіўся ён 3 снежня 1963 года ў рабочым пасёлку Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Да арміі закончыў Баранавіцкае прафтэхвучылішча будаўнікоў, атрымаў спецыяльнасць машыніста маставых і казлавых кранаў. Пасля службы нейкі час працаваў вадзіцелем, затым паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, пасля заканчэння якога са спецыяльнасцю інжынера-механіка прыехаў працаваць галоўным інжынерам у калгас «Рассвет» Астравецкага раёна. Пазней займаў такую ж пасаду ў саўгасе «Кямелішкі». Са студзеня 1996 года па май 2011 года служыў у міліцыі, звольніўся ў запас з пасады намесніка начальніка Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў у званні падпалкоўніка міліцыі. Затым працаваў на розных пасадах, пакуль у сакавіку гэтага года не быў абраны старшынёй Гервяцкага сельскага Савета.

Жанаты, мае дваіх дарослых дзяцей. Пажадаем новаму кіраўніку поспехаў у нялёгкай справе кіраўніцтва такой сур’ёзнай гаспадаркай, як СВК «Гервяты»!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Фото с сайта old.ysu.ru