"Головастый" волк принёс островецкому лесхозу победу

09:00 / 18.08.2014
На рэспубліканскай выставе “Паляванне і рыбалоўства-2014” быў адзначаны трафей ваўка, здабыты на прасторах Астравеччыны.

У сувязі з уводам Еўрасаюзам квот на адстрэл ваўка спецыялісты паляўнічай гаспадаркі Астравецкага лясгаса актыўна здабываюць гэтага драпежніка. Улічваючы асаблівасці надвор’я, пары года і тое, што здабываць ваўка цяпер дазваляецца толькі з засады, паляванне на яго становіцца складаным працэсам.

Аднак гэта не стала істотнай перашкодай для нашых егераў. За апошні час Віктар Урбановіч, Валяр’ян Нядвецкі і Станіслаў Пашкевіч здабылі трох ваўкоў.

Адзін са здабытых драпежнікаў стаў пераможцам штогадовай рэспубліканскай выставы. Варта адзначыць, што вызначэнне найлепшага трафея адбываецца ў адпаведнасці з правіламі, а асноўнай чэмпіёнскай прыкметай лічацца памеры чэрапа. “Астравецкі” воўк аказаўся самым “галавастым” – і прынёс паляўнічым перамогу.

Алена Гануліч