Голосуем за мини-мисс Островец!

07:00 / 18.05.2013
52
З чым можна параўнаць майскую прыгажосць – свежую, не пашкоджаную пылам і брудам жыццёвых турбот, прагную да жыцця?..

Хіба што з прыгажосцю дзяцей – іх абаяльнасцю, непасрэднасцю, натуральнасцю... Менавіта ў маі лепш за ўсё разумееш, чаму дзяцей называюць кветкамі жыцця…
І нездарма раённы конкурс “Міні-міс” праводзіцца менавіта ў гэты вясновы час, бо яны так падобныя – дзеці і вясна…
Конкурс адбудзецца 2 чэрвеня і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Удзел у ім прымуць 17 дзяўчынак – большасць іх вы бачыце на здымку.
А пачынаючы з сённяшняга дня, прагаласаваць на самую, на ваш погляд, сімпатычную, абаяльную і прывабную міні-міс можна на сайце “Астравецкай праўды”. Пераможца гэтага галасавання атрымае тытул “Міс Фота”.
Так што заходзьце на сайт, галасуйце – і вызначайце першую пераможцу конкурсу!