Пейзажи Гродненщины - на выставке в Витебске

13:30 / 12.04.2013
У Віцебску ва ўстанове культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” Мастацкім музеі адкрылася персанальная выстава “Водар Радзімы” вядомага беларускага мастака-жывапісца Алега Драбышэўскага .

На экспазіцыіі прадстаўлены 38 карцін, сярод якіх пейзажы роднай Гродзеншчыны “Квецень над Нёманам. Гародня”, “Адраджэнне. Мірскі замак”, “Напрамак да музея. Астравец”, ”Зімовая рапсодыя. Над Кавалёўкай”, ”Чубэйка-50-х”, шырокая геаграфія розных краявідаў Беларусі, а таксама напісаныя непасрэдна для выставы “Водар віцебскай раніцы”, “У чаканні свята”, “Першы снег у Лучосе”.
На адкрыцці аматары, спецыялісты мастацтва – галоўны мастак Віцебска В.В. Рыбакоў, супрацоўнік ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кальцо г. Віцебска “Дзвіна” Л.М. Кавальчук, мастак А.А. Луцко – далі высокую адзнаку творчасці Алега Драбышэўскага, падкрэслілі дасканалую кампазіцыю, вялікі прафесіяналізм і майстэства напісання твораў, перадачы стану прыроды, стрыманы, характэрны для беларускай зямлі каларыт, спалучэнне цёплых і халодных таноў, арыгінальнасць тэхнікі – “аксамітнасць”.
Запланавана правядзенне сустрэч з аўтарам, майстар-класы для навучэнцаў і студэнтаў.


---------------------------
Марыя Васілёнак .