Сроки запрета на ловлю рыбы не меняются

16:00 / 04.04.2013
Зіма, падобна, не думае здаваць свае паўнамоцтвы – на вадаёмах па-ранейшаму ляжыць снег. У сувязі з гэтым тэлефоны экалагічных інспекцый “чырвоныя” ад званкоў рыбакоў-аматараў, якія задаюць адно і тое ж пытанне: “Ці будуць перанесены тэрміны забароны на лоўлю рыбы на больш позні тэрмін?”

Адказваем адназначна: не будуць. Сёлета, як звычайна, веснавы тэрмін забароны лоўлі рыбы пачнецца 1 красавіка і закончыцца 30 мая. Прамысловая лоўля рыбы ў гэты перыяд забаронена наогул, а рыбакі-аматары могуць у светлы час сутак з берага займацца рыбалкай з дапамогай адной вуды з адным кручком або спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай з адзінарным, падвойным або трайным кручком памерам не больш №10 па міжнароднай класіфікацыі. Выкарыстанне маламерных судоў, у пералік якіх уваходзяць і надзіманыя лодкі, у тым ліку і для пераправы з аднаго берага на другі ў гэты перыяд таксама забаронены. Лавіць рыбу можна толькі з берага або з іншых збудаванняў, што знаходзяцца на беразе або з’яўляюца яго працягам (масты, прычалы, кладкі). А вось астравы, а таксама іншыя збудаванні, якія знаходзяцца ў вадзе, выкарыстоўваць для рыбалкі забаронена. Лоўля рыбы з лёду таксама забаронена.
Штраф за незаконную рыбалку і за выкарыстанне забароненых прыстасаванняў лоўлі вар’іруецца ад 10 да 50 базавых велічынь. У выпадку здабычы рыбы з парушэннем устаноўленых абмежаванняў давядзецца заплаціць і за шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю – сума будзе вызначацца колькасцю і відавым складам вылаўленай рыбы, памножанай на тры, калі памер нанесенай шкоды складзе больш 40 базавых велічынь, дзеянні парушальнікаў будуць класіфікаваны як крымінальныя.
Падобныя абмежаванні тычацца і вадаёмаў, перададзеных у арэнду.


------------------------------------------
Сяргей ХАЦЯНОВІЧ,
начальнік Смаргонскай міжрайстанцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.
А. ЦЭЙКА,
начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.


Фота з сайта fish.gov.ru.