В Островце выбирали самую красивую гимназистку

10:00 / 02.04.2013
Напярэдадні 8 Сакавіка ў гімназіі прайшоў конкурс “Міс гімназія”. Ён выклікаў сапраўдны ажыятаж сярод гімназістак – заявіць пра сябе і атрымаць ганаровае званне вырашылі 11 дзяўчынак.

Як і на любым конкурсе прыгажосці, на гімназічным галоўную прыгажуню выбірала журы – юнакі-адзінаццацікласнікі судзілі строга, але справядліва. Справіцца з трывогай і хваляваннем канкурсанткам дапамаглі гледачы, сярод якіх былі не толькі аднакласнікі ўдзельніц, але і педагогі, і бацькі.
Каб атрымаць ганаровы тытул, кожнай з удзельніц неабходна было прайсці праз шэсць конкурсаў – “Візітка”, “Усмешка”, “Паходка”, “Навіны адным радком”, “Рэцэпт” і “Хатняе заданне”, прадэманстраваўшы ў іх талент, артыстызм, творчае майстэрства і арыгінальнасць.
Самым цікавым і захапляльным стала “Хатняе заданне”. Сапраўды, юным удзельніцам было чым пахваліцца: яны спявалі, танцавалі, дэманстравалі здольнасці мастакоў і фотамастакоў. Больш усіх уразіла сваім майстэрствам Ганна Пазлевіч. Літаральна за некалькі хвілін, падчас якіх на відэаэкране дэманстраваліся яе творчыя работы, яна намалявала партрэт маладой дзяўчыны.
Усё вырашылі балы, якія дзяўчынкі зарабілі на працягу ўсіх сваіх выступленняў. Па рашэнні журы тытул “Міс гімназія” быў прысуджаны Ганне Пазлевіч (на здымку), званне “Віцэ-міс” атрымала Ксенія Кардзіс. Пераможцамі ў намінацыі “Міс зачараванне” стала Алёна Івашка, “Міс неардынарнасць” – Ангеліна Мельгуй, “Міс усмешка” – Валерыя Шкіруць, “Міс глядацкіх сімпатый” – Валерыя Рудая, “Міс натуральнасць” – Таццяна Глаўдзель, “Міс фота” – Марта Петрык, “Міс пазітыў” – Насця Мілейша, “Міс крэатыў” – Карына Ранцава.
А самым вялікім сюрпрызам для ўдзельнікаў конкурсу ў той дзень стаў незвычайны падарунак ад мамы адной з удзельніц конкурсу – Наталлі Іванаўны Івашка: яна падарыла “новаспечаным міс” вялікі, прыгожы і смачны торт.


----------------------------
Алена ВАСІЛЬЧЫК,
намеснік дырэктара гімназіі №1.