Водитель и пассажиры обязаны пристёгиваться ремнями безопасности

12:30 / 02.04.2013
3102
У рэдакцыю звярнуўся астраўчанін з просьбай растлумачыць, ці праўда, што супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі могуць аштрафаваць вадзіцеля ці пасажыра, які ехаў на заднім сядзенні аўтамабіля і быў не прышпілены рамянём бяспекі.

За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся на начальніка ДАІ Уладзіміра Іванавіча Александровіча.


– Гэта сапраўды так. У пункце 9.5 главы 3 Правіл дарожнага руху “Правы і абавязкі вадзіцеля” сказана, што “вадзіцель павінен быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі”. За гэта парушэнне вадзіцель можа быць пакараны ў першы раз папярэджаннем або штрафам да адной базавай велічыні, а пры паўторным парушэнні на працягу года – ад 1 да 3 базавых велічынь.
Гэта ж тычыцца і пасажыраў. Згодна з пунктам 23.2 главы 5, “пасажыры павінны быць прышпілены пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі”. У адваротным выпадку яны будуць пакараны папярэджаннем або штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ж пасажыр будзе ў нецвярозым выглядзе, яму “свеціць” штраф ад 3 да 5 базавых велічынь.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта news.tut.by.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений