Пройденный техосмотр - гарантия безопасности всех участников дорожного движения

12:30 / 28.03.2013

З 20 па 30 сакавіка спецыялісты Дзяржаўтаінспекцыі, Белтэхагляду і Транспартнай інспекцыі праводзяць рэспубліканскую сумесную дэкаду пад назвай “Дзяржтэхагляд”. Асноўная мэта гэтай акцыі – кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна-спраўным стане.


Зараз ужо праводзяцца сумесныя рэйды. Групы, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі ДАІ, Транспартнай інспекцыі і УП “Белтэхагляд”, будуць у першую чаргу звяртаць увагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазваляльнай наклейкі на ветравым шкле. Таксама будзе правярацца транспарт, які мае неадпаведнасці па знешнім выглядзе. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў – таксі і аўтобусам.
Уладальнікі аўтамабіляў без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Гэтае мерапрыемства традыцыйна праводзіцца два разы на год: вясной і восенню. Дэкада нагадае ўсім уладальнікам аўтамабіляў, што пройдзены тэхагляд – запарука бяспекі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.


-------------------------------------------------------------
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.


Фота з сайта forum.vobu.com.ua.