Использование светоотражающих элементов снижает риск наезда автотранспортом на 85 процентов

12:30 / 27.03.2013
Бачнасць на дарозе мае істотнае значэнне для бяспекі руху як транспарту, так і пешаходаў. Многія аварыі адбываюцца з-за таго, што ўдзельнікі руху позна трапляюць у поле зроку ці, наогул, не заўважаюць адзін аднаго. У цёмны час сутак вадзіцелі баяцца, што на іх шляху можа аказацца пешаход ці веласіпедыст. А ў выніку іх сустрэчы можа адбыцца дарожна-транспартнае здарэнне.

У цёмны час сутак ці ў дрэннае надвор’е вадзіцелі не бачаць пешаходаў ці заўважаюць іх вельмі позна, бо бачаць толькі тую частку дарогі, якая асвятляецца фарамі. Пешаходы вельмі памыляюцца, калі думаюць, што вадзіцелі бачаць іх у той жа момант, калі яны самі заўважылі святло фар аўтамабіля.
Пагэтаму вельмі важна, каб пешаходы і веласіпедысты ў цёмны час сутак абазначалі сябе святлоадбівальнымі элементамі. У гэтым выпадку яны будуць прыметнымі за 140 метраў пры бліжнім святле фар, а пры дальнім – за 400. Пешахода без флікераў вадзіцель заўважае толькі з адлегласці 25 метраў. І ў крытычнай сітуацыі вельмі цяжка што-небудзь зрабіць, каб пазбегнуць здарэння.
Набыць святлоадбівальныя элементы можна ў гандлёвай сетцы дзяржаўных прадпрыемстваў: аддзяленнях РУП “Белпошта”, кіёсках “Белсаюздруку”, магазінах райспажыўтаварыства, у прыватных магазінах і на АЗС. Выкарыстанне флікераў змяншае рызыку наезду аўтатранспартам на 85 працэнтаў.


За дапушчаныя парушэнні правіл дарожнага руху пешаходы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі пешаход да таго ж п’яны – ад 3 да 5 базавых велічынь.


Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху заўсёды і ўсюды выконваць устаноўленыя правілы, а таксама быць уважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе.


--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта news.21.by.