Принимали поздравления милиционеры

17:00 / 15.03.2013
У гэты дзень у іх гонар гучалі словы шчырай падзякі і ўрачыстыя віншаванні, ім уручалі ўзнагароды, для іх спявалі лепшыя артысты Астравеччыны… У кінаканцэртнай зале “Астравец” 1 сакавіка прайшоў урачысты сход, прысвечаны 96-й гадавіне з дня ўтварэння беларускай міліцыі.

Каб павіншаваць калег з прафесійным святам, ушанаваць памяць тых, каго няма ў жывых, хвілінай маўчання і падзякаваць усім супрацоўнікам за старанную і адказную працу, на сцэну падняўся начальнік Астравецкага РАУС У.І. Квач.
Ад імя органаў мясцовай улады міліцыянераў прывітаў намеснік старшыні райвыканкама В.М. Аксютчык, які пажадаў ім як мага менш злачынстваў і надзейнага тылу. Словы віншаванняў ён падмацаваў уручэннем узнагарод. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама былі ўзнагароджаны Г.А. Драб, Д.А. Іканопала, В.В. Базюк. Падзяку ад раённага Савета дэпутатаў атрымалі П.Р. Базюк і І.Я. Тарасава.
Далучыліся да ўрачыстых віншаванняў і кіраўнікі іншых сілавых структур – галоўны пракурор Астравецкага раёна А.І. Марцінчык, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта М.М. Сінкевіч, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах А.А. Мароз і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Г.І. Калтан, які ўручыў падзячныя лісты У.І. Пяткевічу, І.А. Кірдзіку і В.Э. Герасіму.
Шчырыя пажаданні ў нялёгкія будні выказаў таварышам па службе і намеснік начальніка дэпартамента “Ахова” І.С. Вяржынскі. Пад дружныя апладысменты прысутных ён уручыў узнагароды У.І. Александровічу і В.І. Каспяровічу.
Для далейшага ўшаноўвання супрацоўнікаў праваахоўных органаў на сцэну падняліся начальнік РАУС У.І. Квач і выконваючы абавязкі намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В.М. Савіцкі. Медалём “90 год міліцыі Беларусі” быў узнагароджаны І.У. Аўтушэнка, памятным медалём “90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусі” – В.З. Бертэль, В.І. Каспяровіч, У.І. Мацкевіч, А.І. Лукша, Г.І. Гейба, А.Ф. Базюк.
Ганаровай граматай начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама быў узнагароджаны А.М. Шкурскі, а падзячным лістом – С.М. Савіцкі.
За доўгую добрасумленную працу ў праваахоўных органах, а таксама выхаванне маладых супрацоўнікаў міліцыі падзяку атрымалі і ветэраны – В.К. Макарэвіч, Л.Б. Стэх, А.І. Тумашчык. Ад імя начальніка Смаргонскага аддзела пагранічнай службы граматы былі ўручаны І.І. Тараруку і С.Г. Літвіновічу.
Пасля афіцыйнай часткі ўрачыстага мерапрыемства сваю творчую “артылерыю” пусцілі ў ход работнікі раённага аддзела культуры. У якасці шчырых віншаванняў яны падрыхтавалі для ахоўнікаў правапарадку арыгінальныя і відовішчныя падарункі – прыгожыя песні, энергічныя танцы і гумарыстычныя нумары.


НА ЗДЫМКУ:
начальнік Астравецкага РАУС У.І. Квач уручае ўзнагароду У.І. Мацкевічу.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.