Двойной праздник в семье островчан

13:00 / 14.03.2013

Ураджайным на нараджэнне дзяцей выдаўся дзень напярэдадні свята 8 Сакавіка.


Сёмага сакавіка ў Астравецкім радзільным аддзяленні на свет з’явілася трое новых жыхароў раёна. Дзяўчынкі нарадзіліся ў Аляксандры Сантоцкай і Наталлі Тункевіч, хлопчыка напярэдадні свята ў  падарунак атрымала Ала Качкан.
А ў Дзень жанчын, 8 сакавіка, у 3.45 на свет з’явілася яшчэ адна дзяўчынка – Яначка. Такі цудоўны падарунак да свята ўсіх жанчын зрабіла сабе і ўсёй сваёй сям’і Галіна Ярашэвіч з Гудагая. Цяпер маму і дачушку можна віншаваць з двайным святам! Яны адчуваюць сябе добра і хутка паедуць дамоў.
Дарэчы, з пачатку новага года ў Астравецкай бальніцы ўжо з’явілася на свет 52 дзіцяці.


-------------------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.