День информирования в Островецком районе

16:00 / 26.01.2013

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва адбыўся 17 студзеня. Тэма была абрана актуальная – як для ўсей краіны, так і для нашага раёна: “Узмацненне барацьбы з п’янствам і алкагалізмам”.
Пераадоленне такіх згубных з’яў, як п’янства і алкагалізм – адна з самых глабальных задач, якія стаяць перад грамадствам.


Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, злоўжыванне алкаголем знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці (пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў). Асобы, што знаходзяцца ў нецвярозым стане, учыняюць 40% усіх злачынстваў, яны – частыя віноўнікі дарожна-транспартных здарэнняў.
У Астравецкім раёне за мінулы год 51 грамадзянін пры здзяйсненні злачынстваў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, ад атручвання эцілавым спіртам памерлі 6 жыхароў раёна. Раённым аддзелам унутраных спраў праводзіцца работа па барацьбе з незаконным абаротам самагоннай прадукцыі. На тэрыторыі раёна за 2012 год знойдзена і знішчана 27 ачагоў самагонаварэння. Да адміністратыўнай адказнасці прыцягнуты 60 грамадзян, знішчана 11925 літраў самагоннай брагі, 311 літраў самагону.
У дзень інфармавання наш раён наведала абласная інфармацыйна-прапагандысцская група ў складзе Н.Я Антановіча, першага намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, В.В Грытчанкі, начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Сустрэча адбылася з працаўнікамі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Міхалішкі”.
Удзел ў сустрэчы прынялі прадстаўнікі раённых службаў: намеснік пракурора Астравецкага раена Д.А. Дамарад, начальнік раённага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Т.Д. Пахомчык, начальнік аддзела прафілактыкі раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В.І. Каспяровіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.Я. Клімчэня, галоўны ўрач УЗ “Астравецкая ЦРБ” В.І. Тачоны.
Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама У.І. Квач і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т.М. Букель правялі сустрэчу з працоўным калектывам раёна электрычных сетак.
У працоўных калектывах дні інфармавання правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.



Наступны дзень інфармавання адбудзецца 21 лютага 2013 года. Свае пытанні і прапановы дасылайце ў аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама альбо па тэл.: 2-15-79, 2-07-59.

-----------------------------------------------------------
Аляксандр Клімчэня,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.