Педагог, родители, дети: навстречу друг другу

08:05 / 18.01.2013

Абласны конкурс праектаў на лепшы сямейны клуб “Педагог, бацькі, дзеці: насустрач адзін аднаму” прайшоў у Гродне.


На абласны конкурс былі дасланы 18 праектаў, якія скіраваны на супрацоўніцтва паміж дарослымі і дзецьмі. Абласное журы выбрала тры лепшыя распрацоўкі. Прычым першае месца сярод іх было прысуджана праекту клуба сямейнай творчасці “Таленавітыя разам!”, аўтарам якога стала сацыяльны педагог Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Куцько. У хуткім часе пачнецца рэалізацыя гэтага праекта ў нашым раёне.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта ddt-grad-tchudes.narod.ru.