Итоги закупки молока у островчан

14:00 / 17.01.2013

Усяго за 2012 год закуплена 4338,5 тоны “прыватнага” малака, што складае 92 працэнты да ўзроўню 2011 года. На ўзроўні папярэдняга года ўдалося спрацаваць толькі малаказборшчыкам КУП “Спонды АграСэрвіс”, якія закупілі 418,6 тоны малака ў насельніцтва (у 2011-ым – 417,8 тоны). На 95 працэнтаў “падабраліся” да мінулагодняга аб’ёму закупак малаказборшчыкі СВК “Гервяты”, а вось гудагайцы і падальчане спрацавалі толькі на 89 і 86 працэнтаў адпаведна.


Галоўная прычына змяншэння валавай закупкі малака ў зніжэнні прыватнага статка – за 2012 год ён паменшаў на 158 галоў: у СВК “Міхалішкі” – на 33, у СВК “Варняны” – на 29, у саўгасе “Падольскі” – на 28. У сярэднім на адну карову прыватнага статка найбольш малака закуплена ў саўгасе “Падольскі” – 3035,4 кілаграма. Зборшчыкі КУП “Спонды АграСэрвіс” сабралі па 2947,9 кілаграма на карову – другое месца. Трэцяе – у СВК “Гудагай, дзе ў сярэднім ад каровы прыватнага панадворка закуплена па 2285,6 кілаграма малака. Самы нізкі паказчык у СВК “Міхалішкі” – усяго толькі 1991,2 кілаграма малака на карову. У сярэднім па раёне на адну “прыватную” карову закуплена 2451,1 кілаграма малака, што на 14,7 кілаграма больш, чым у 2011 годзе.
Гэта чатырнаццатае месца ў вобласці. Астравецкія малаказборшчыкі змаглі абагнаць сваіх калег з Ашмянскага, Смаргонскага і Гродзенскага раёнаў. Нельга не адзначыць, што 47,5 тоны малака – а гэта 32 выпадкі! – пасля правядзення аналізу ў лабараторыі Смаргонскага малаказавода былі вернуты малаказдатчыкам з-за павышанай кіслотнасці малака і наяўнасці ў ім антыбіётыкаў.


-------------------
Ганна ЧАКУР.