В островце открыл свое отделение Белвнешэкономбанк

14:00 / 15.01.2013

У будынку кінаканцэртнай залы “Астравец” адкрыў сваё прадстаўніцтва “Белзнешэканомбанк”.


Падобна, што ў нас, карыстальнікаў банкаўскімі паслугамі, з’явіўся шанс сэканоміць свой час – дзякуючы адкрыццю новага разлікова-касавага цэнтра – чэргі, якія ўзнікаюць пры аплаце за тыя ж камунальныя паслугі, павінны зменшыцца.
І працэдура атрымання крэдытаў у новым банку таксама значна спрошчана.
А яшчэ ў яго валютна абменным пункце можна набыць ажно шаснаццаць відаў валюты – і кітайскія юані, і англійскія фунты стэрлінгаў, і швейцарскія франкі, і нарвежскія кроны…
Застаецца дадаць, што сёлета “ Белзнешэканомбанк” адзначыў сваё дваццацігоддзе, а наогул яго вытокі – у сусветнавядомым “Знешэканомбанку” Расіі, які стаў пераемнікам гэтага ж банка з савецкіх часоў.


-----------------------------
Францішка КРАСКО.