Стипендия имени Александра Дубко для талантливой островчанки

09:00 / 11.01.2013

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры прайшла цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко.


На ўрачыстае мерапрыемства, на якое былі запрошаны 39 школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ, трапіла і вучаніца Гервяцкай школы Юлія Сцефановіч. Гэтая таленавітая дзяўчына штогод уваходзіць у лік пераможцаў абласной алімпіяды па гісторыі.
Таленавітая дзяўчына акрамя дыплома атрымала і імянную стыпендыю імя А.І. Дубко.
Віншуем!


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.


Фота з сайта downtownreading.com.