Что делать, чтобы не пострадать от воров

13:56 / 09.01.2013

У апошні час на тэрыторыі Астравецкага раёна павялічылася колькасць крадзяжоў з гаражоў і прыдамавых пабудоў.


Напрыклад, за мінулы год здзейснена 8 крадзяжоў, дзе папулярнасцю карысталіся аўтамабільныя колы, паліва-змазачныя матэрыялы, аўтамагнітолы, акумулятарныя батарэі, наборы інструментаў, розныя электраінструменты і іншая маёмасць. У большасці выпадкаў злодзеі дзейнічалі ноччу. Будынкі, у асноўным, былі зачынены на навясныя замкі, якія не з’явіліся асаблівай перашкодай для зладзеяў. У сувязі з гэтым звяртаемся да жыхароў Астравеччыны з просьбай абсталяваць свае гаражы і склады ўразнымі замкамі ці іншымі больш надзейнымі і моцнымі сродкамі аховы. Калі сумеснымі намаганнямі мы прымем усе меры перасцярогі, то не пакінем зладзеям ніякага шансу на крадзеж.


---------------------------------------------------
Аддзяленне крымінальнага вышуку.


Фота з сайта sabah.com.tr