Предновогодняя акция "Наши дети" в Островце

08:30 / 09.01.2013

Перад Новым годам кожны чалавек чакае нечага цудоўнага, таямнічага і прыемнага. Асабліва навагодніх падарункаў і сюрпрызаў чакаюць дзеці. І для таго, каб іх мары і жаданні споўніліся, штогод у раёне праводзіцца дабрачынны ранішнік. Сёлета раённы выканаўчы камітэт і аддзел адукацыі ў рамках акцыі “Нашы дзеці” запрасіў у кінаканцэртную залу “Астравец” больш 250 дзяцей з бацькамі на цудоўнае казачнае прадстаўленне.

Другі год раённы дабрачынны ранішнік праводзіцца ў кінаканцэртнай зале “Астравец”. Да пачатку прадстаўлення сцэну аформілі ў зімовую казку, на ёй з’явіліся прыгожыя ёлачкі і дэкарацыі. І яна таксама жыла ў чаканні нечага дзіўнага і непазнанага.
А зала між тым паступова напаўнялася дзецьмі рознага ўзросту з мамамі і татамі і без іх, у прыгожых маскарадных касцюмах, і ўсе яны чакалі навагодніх сюрпрызаў і верылі, што яны абавязкова збудуцца.
Павіншаваць дзяцей і іх бацькоў з надыходзячымі святамі і пажадаць спаўнення іх жаданняў прыйшлі старшыня райвыканкама А.Д. Кавалька, яго намеснік В.З. Свіла, начальнік аддзела адукацыі В.В. Млечка і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.У. Сянюць.
А потым пачалося цудоўнае прадстаўленне, падрыхтаванае супрацоўнікамі і выхаванцамі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, падчас якога самі дзеці, што знаходзіліся ў зале, маглі стаць яго ўдзельнікамі.
Пасля цудоўнай казкі дзеці атрымалі салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.
Немалую ролю ў стварэнні добрага святочнага настрою адыграла раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, дзякуючы якой дзяцей пасля навагодняй казкі запрасілі на салодкі стол, які быў арганізаваны ў фае кінаканцэртнай залы.
І верыцца, што гэтыя паўтары гадзіны радасці, добрага настрою, шчасця і вяселля расцягнуцца на цэлы год– і дзеці ніколі не зведаюць болю, слёз і адзіноцтва.

--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.

І верыцца, што гэтыя паўтары гадзіны радасці, добрага настрою, шчасця і вяселля расцягнуцца на цэлы год– і дзеці

ніколі не зведаюць болю, слёз і адзіноцтва.

--------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.

Фота Аляксандра ЮШЧУКА.