Поздравление от "Белой Руси"

14:00 / 08.01.2013

Традыцыйна напярэдадні Новага года збываюцца самыя запаветныя жаданні. Асабліва радасна, калі атрымліваецца падарыць хаця б крышачку радасці і добрага настрою дзецям, якія знаходзяцца ў бальніцы.


Расквеціць іх жыццё радаснымі фарбамі вырашылі члены праўлення раённай арганізацыі “Белая Русь” на чале са старшынёй Н.У. Сянюць і адправіліся з падарункамі ў бальніцу.
Вядома, што прыйшлі яны туды з галоўнымі казачнымі персанажамі Новага года – Дзедам Марозам і Снягурачкай. І малодшыя дзеці з задавальненнем падыходзілі да прыгожай ёлачкі і расказвалі цудоўныя вершы, за што і атрымалі салодкія падарункі.
І кожны радаваўся не толькі цукеркам, мандарынам і вафлям, а і таму, што, як бы банальна гэта не гучала, пад Новы год збываюцца ўсе жаданні.


-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.