Поздравляем с Рождеством Христовым!

08:00 / 25.12.2012
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, вернікі Астравецкага дэканата!

У чарговы раз нам выпадае шчасце перажыць таямніцу Нараджэння Сына Божага. Не адно тысячагоддзе чакалі прышэсця Месіі, але думалі, што Ён з’явіцца інакш. Спадзяваліся ўбачыць Яго на троне, а не ў ясельках. І святло Бэтлеемскай зоркі не адолела спрадвечнай цемры. Месія прыйшоў, але замест магутнага ўладара на сене ўбогага хлевушка спавітае ў матчыну хусцінку плакала бездапаможнае Немаўлятка.
Калі б Бог засвяціўся ў поўную сваю моц, свет у адзіным парыве ўпаў бы перад ім на калені. Але Гасподзь паступіў інакш – Ён, як заўсёды пакінуў чалавеку права выбару. Няхай жа наш выбар будзе на карысць будаўніцтва рэчаіснасці па запавеце Божым, няхай жа Бэтлеем заўсёды жыве ў нашых сэрцах і дамах.
У часіну Божага Нараджэння яднаюся з вамі, дарагія браты і сёстры – католікі і праваслаўныя ўсёй Астравеччыны. І няхай гэтае цудоўнае свята аб’ядноўвае нас, дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця, абуджае жыць сумленна, быць міласэрным, дапамагаць тым, каму патрэбны клопат, суцяшэнне і падтрымка.
Дзіцятка Езус няхай адорыць сваім бласлаўленнем вашы сем’і, моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту. Да сваіх пажаданняў я далучаю шчырую малітву і прашу Пана Бога, каб час Божага Нараджэння і Новы 2013 год сталі для ўсіх людзей добрай волі радасным перажываннем прысутнасці Хрыста, які хоча быць для нас Дарогай, Праўдай і Жыццём.
Дзялюся з вамі, браты і сёстры, белай аплаткай.
Шчасці вам Божа!


З малітвай ксёндз-дэкан Астравецкага дэканата
Здзіслаў ПІКУЛА.



Уважаемые христиане!

Сердечно поздравляем вас с Рождеством Христовым и наступающим Новым 2013 годом!

Светлый христианский праздник Рождества Христова вновь наполняет сердца верующих необыкновенной теплотой и любовью. Он является неиссякаемым источником духовной радости и творческих сил, входит в каждый дом и побуждает людей к благородным поступкам, заботе о ближнем.
Нет ничего важнее, чем мир на родной земле, счастье и взаимопонимание в семьях, согласие в обществе.
Единство нашего общества, основанное на взаимопонимании представителей разных национальных общностей и вероисповеданий, создаёт все условия для духовно-нравственного совершенствования человека. Нравственная сила христианского учения выражает вечные устремления людей к миру, добру и свету.
Желаем, чтобы ваши сердца всегда были наполнены благородным стремлением жить по правилам христианской морали, совершать добрые поступки.
Пусть рождественские праздничные дни принесут вам и вашим близким здоровье, счастье, благополучие, а все ваши дела и начинания в наступающем 2013 году увенчаются успехами.


А.Д. КОВАЛЬКО,
председатель районного исполнительного комитета.
В.В. БАРТОШЕВИЧ,
председатель районного Совета депутатов.


Фото с сайта russims.ru